СІ́МВАЛ ВЕ́РЫ,
кароткі збор догматаў рэлігійных, якія складаюць аснову веравучэння пэўнай рэлігіі. Агульнахрысц. (Нікея-Царградскі) С.в. складзены айцамі царквы, замацаваны на Нікейскім (325) і Канстанцінопальскім (381) усяленскіх саборах, уключае 12 частак аб трыадзінстве Бога, аб Хрысце як зямным увасабленні Бога, другім прышэсці на зямлю, выратавальнай місіі царквы, неабходнасці хрышчэння, веры ва ўваскрэсенне памерлых, страшным судзе і
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)